Дзень вызвалення

Дата: 19 января 2017 в 14:25, Обновлено 19 января 2017 в 14:32
407 просмотров

Вялікая Айчынная вайна шмат гора прынесла нашаму народу, і забываць яе мы не маем права, інакш падобныя жудасныя падзеі могуць зноў паўтарыцца…

                    Кожны год 14 студзеня каля помніка воінам, загінуўшым у гады вайны, збіраюцца жыхары вескі Якімавічы, вучні Якімавіцкай школы, каб сказаць словы удзячнасці тым, хто аддаў свае жыцце за свабоду і незалежнасць нашай Радзімы, хто 14 студзеня 1944-га года вызваліў Калінкавіцкі раен, у тым ліку і нашу веску Якімавічы, ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Не стаў выключэннем і гэты год. Хвіліна маўчання аб’яднала сэрцы ўсіх, хто прыйшоў да помніка. Шкада толькі, што ўсе менш становіцца жывых сведкаў тых падзей, усе менш застаецца ветэранаў той страшнай вайны… Але жыве наша памяць. Яна і прыводзіць кожны год людзей да помніка тым, хто аддаў за нас свае жыцце.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.