15 лютага - Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў

Дата: 5 февраля 2020 в 15:24, Обновлено 13 февраля 2020 в 17:48
Автор: Стома О. С.
197 просмотров

31 год таму, 15 лютага, з вывадам савецкіх войскаў з Аўганістана скончылася вайна, якая длілася ў два разы даўжэй, чым Вялікая Айчынная. Яна ішла за тысячы кіламетраў ад беларускай зямлі, але пакінула рубцы ў памяці не толькі 30 тысяч нашых землякоў, якія праз яе прайшлі, але і ўсяго нашага народа. Больш за 700 нашых землякоў не вярнуліся з Афганістана, больш за 2 тысячы атрымалі раненні і калецтвы. Баявымі ўзнагародамі былі ўзнагароджаны 2,2 тысячы чалавек, а чацвёра ўраджэнцаў Беларусі ўдастоіліся званняў Героя Савецкага Саюза. Жывучы цяпер ужо ў іншай краіне, мы верым, што тая вайна будзе апошняй, што грамадзянін з беларускім пашпартам ніколі больш не будзе ваяваць. Каб так і было, мы не павінны выкрэсліваць яе з памяці.

15 лютага ў Беларусі афіцыйна адзначаецца Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, які на тэрыторыі нашай краіны быў устаноўлены ўказам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 1998 года № 157.

У 2020 годзе спаўняецца 31 год з дня заканчэння вываду савецкіх войскаў з Аўганістана.

Вайна цягнулася 9 гадоў 1 месяц і 18 дзён. Звыш 14 тысяч савецкіх воінаў загінулі на чужой зямлі, 6 тысяч памерлі пасля ад ран і хвароб, 311 чалавек прапаў без вестак. Гэта былі самыя вялікія страты савецкай арміі з часоў Вялікай Айчыннай вайны.

Час аддаляе нас ад тых падзей. Не стала магутнай дзяржавы, чые інтарэсы абаранялі ў далёкім Аўганістане і тысячы беларусаў. Аднак памяць аб вайне па-ранейшаму болем адгукаецца ў сэрцах маці, бацькоў, удоў, дзяцей тых хлопцаў, якія вярталіся дадому «грузам-200».

У Аўганістане з 1979 па 1989 гады праходзілі службу каля 30 тысяч ураджэнцаў Беларусі. З іх 771 чалавек загінуў.

Савецкія салдаты з гонарам выконвалі свой абавязак у Аўганістане, не здрадзіўшы прысязе часта цаной уласнага жыцця. Імкнучыся ўстанавіць мір у змучанай крывавымі звадамі краіне, байцы праяўлялі мужнасць і гераізм. Многія з іх адзначаны баявымі ўзнагародамі.

Падзяляючы боль страты, мы шчыра спачуваем тым, хто не дачакаўся сваіх сыноў, мужоў, братоў.

Гэта Дзень памяці і для ўсіх нас. Будзем жа памятаць загінуўшых і паважаць тых, што засталіся ў жывых.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.