8 Сакавіка

Дата: 9 марта 2020 в 11:27, Обновлено 9 марта 2020 в 11:32
213 просмотров

«8 Сакавіка- адзначае наша планета жаночы дзень. Дзень стаў святам вясны і
міру, святам добрага настрою і прыгажосці!»- такімі словамі вядучыя свята настаўнік матэматыкі Юркін Андрэй Мікалаевіч і вучаніца 8 класа Сапоненка
Аляксандра адкрылі літаратурна- музычную кампазіцыю "Імя яе- Жанчына!", якая праходзіла ў нашай школе 6 сакавіка.

Вершы, жартоўныя прыпеўкі, сцэнка «Казка пра нараджэнне настаўніка»,

відэавіншаванне калегам са святам ад настаўніка гісторыі Стомы Алега Сяргеевіча  - гучалі для жанчын -педагогаў.
  Песні, вершы, інсцэнаванне «Супер-няня», і словы віншаванняў парадавалі мам, 

бабуль, дзяўчынак!
Прэзентацыя «Мая мама лепшая на свеце!» працягнула свята. 

Жартоўнае віншаванне жанчын ад “замежнага госця” выканаў 

Юркін Андрэй Мікалаевіч.
Свята скончылася ўручэннем гасцям віншавальных паштовак, зробленых  рукамі вучняў, кветак.
У мерапрыемстве  прынялі ўдзел усе вучні , а таксама выхаванцы дзіцячага сада.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.