Аб заканчэнні навучальнага года

Дата: 21 мая 2020 в 16:14
Автор: Стома О. С.
150 просмотров

У сувязі з пандэміяй коронавируса Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь скарэктавала некаторыя даты. Так рэкамендуе святочныя лінейкі правесці, як і планавалася, 30 мая.

Вызначаны даты выпускных экзаменаў. Для навучэнцаў 9-х класаў выдзелены наступныя даты: 2, 4 і 9 чэрвеня. У гэтыя дні яны павінны будуць напісаць дыктоўкі па беларускай і рускай мовах, а таксама выканаць кантрольную працу па матэматыцы.

"Варта адзначыць, што для правядзення пісьмовых выпускных экзаменаў Міністэрства адукацыі ўстанаўлівае адзіныя дні. Што тычыцца канкрэтнага раскладу з указаннем, у які дзень і па якім менавіта вучэбным прадмеце пройдзе экзамен, яно складаецца непасрэдна ў самой школе, гімназіі або ліцэі», — гаворыцца на сайце ведамства.

Выпускныя вечары сёлета ў сувязі з пандэміяй Міністэрства адукацыі рэкамендуе не праводзіць.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.