26 чэрвеня – міжнародны дзень барацьбы з наркаманіяй і незаконным абаротам наркотыкаў.

Дата: 25 июня 2020 в 19:36, Обновлено 25 июня 2020 в 19:38
Автор: Стома О. С.
116 просмотров

    26 чэрвеня адзначаецца міжнародны дзень барацьбы з наркаманіяй і незаконным  абаротам наркотыкаў. Адзначаецца ён з 1987 года як выраз рашучасці Генеральнай Асамбліі ААН узмацніць сваю дзейнасць і стварыць сусветнае грамадства, свабоднае ад злоўжывання наркотыкамі. Падставай для такога рашэння сталі  рэкамендацыі Міжнароднай канферэнцыі па барацьбе са злоўжываннем наркатычнымі сродкамі і іх незаконным абаротам.

     Нарколагі асабліва занепакоены гэтай праблемай, так як маюць даныя аб тым яшчэ тры гады назад сярэдні ўзрост наркаманаў быў 16 – 17 гадоў, а цяпер ён знізіўся да 13 – 14 гадоў. За апошняе дзесяцігоддзе  лік жанчын, якія прынімаюць наркатычныя і псіхатропныя прэпараты, павялічылася ў сем разоў!

     Наркаманію можна назваць самай страшнай з’явай  нашага стагоддзя. Нават спецыяльны курс лячэння ад наркаманіі не заўседы здольны вызваліць чалавека ад гэтай залежнасці.

     Людзі ўсяго свету аб’ядноўваюцца ў барацьбе з гэтай страшнай з’явай, як наркаманія. Іменна пагэтаму быў уведзены Сусветны дзень барацьбы з наркаманіяй, які напамінае  ўсяму чалавецтву аб гэтай страшнай хваробе.

     Гэтая праблема не павінна пакідаць раўнадушным ні аднаго чалавека на Зямлі.

     Толькі дзякуючы сумесным намаганням можна дабіцца станоўчых вынікаў у рашэнні глабальнай праблемы нашых дзен – наркаманіі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.