Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Прэс-рэліз: "Захаваем будучыню»

Дата: 23 ноября 2020 в 12:33
Автор: Стома О. С.
94 просмотра

За 10 месяцаў бягучага года на тэрыторыі Гомельскай вобласці зарэгістравана 45 дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх 49 непаўналетніх атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці і 3 - загінулі.
У параўнанні з мінулым годам, нягледзячы на зніжэнне колькасці ДТЗ з удзелам непаўналетніх і параненых у іх дзяцей, узрасла колькасць загінулых непаўналетніх.
У сувязі з гэтым, з 20 па 24 лістапада 2020 года на тэрыторыі Гомельскай вобласці Дзяржаўтаінспекцыяй будзе праведзены комплекс прафілактычных мерапрыемстваў пад назвай " Захаваем будучыню!", накіраваны на папярэджанне дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам непаўналетніх удзельнікаў дарожнага руху.
У рамках мерапрыемства супрацоўнікамі ДАІ будуць праведзены прафілактычныя акцыі і мэтанакіраваныя рэйдавыя мерапрыемствы, накіраваных на выяўленне і спыненне парушэнняў ПДР кіроўцамі, дзецьмі і бацькамі з дзецьмі. З парушальнікамі будзе праводзіцца тлумачальная работы па недапушчэнні здзяйснення правапарушэнняў і небяспекі, якая чакае іх на дарозе.


Дзмітрый ЧУХРЫЙ
Стралы ИДПС АДАІ АУС

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.