5 сакавіка 2021 года - 125 гадоў з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Кандрата Крапівы

Дата: 3 марта 2021 в 12:08
Автор: Стома О. С.
79 просмотров

Кандрат Крапіва (сапраўднае імя Кандрат Атраховіч) нарадзіўся 5 сакавіка 1896 года ў вёсцы Нізок (сёння Уздзенскі раён) у звычайнай сялянскай сям'і. Першую адукацыю атрымаў у царкоўнапрыходскай школе. Потым вучыўся ва вучылішчы ў Стаўбцах, гарадскім вучылішчы ў Кайданава ( сёння - Дзяржынск). У 1913 годзе экстэрнам здаў экзамены на званне народнага настаўніка. А ўжо праз год, усяго ў 18 гадоў, пачаў працаваць настаўнікам у вёсцы Мнішаны (Мінская вобласць), але у 1915 годзе быў мабілізаваны ў армію для ўдзелу ў першай сусветнай вайне.

     У час другой сусветнай вайны ён працаваў карэспандэнтам франтавой газеты "За Савецкую Беларусь", а таксама занімаўся рэдактурай газеты - плаката "Раздушым фашысцкую гадзіну". Пасля вайны ў 1945-1947 гадах працаваў рэдактарам журнала "Вожык". У 1946 годзе ў якасці дэлегата ад БССР удзельнічаў у першай сесіі Генеральнай асамблеі ААН.
     Кандрат Крапіва напісаў вядомыя п'есы: "Хто смяецца апошнім", "Брама няўміручасці", "Зацікаўленая асоба" і многае іншае.
     Двойчы ўдастоены Сталінскай прэміі СССР за песы "Хто смяецца апошнім" і "Пяюць жаваранкі", а таксама Дзяржаўнай прэміі СССР за работу ў сферы лінгвагеаграфіі Лаурэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Я.Купалы за п'есу "Брама нуўміручысці"
     Памёр на 95-м годзе жыцця ў 1991 годзе.
     У яго гонар названы Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Вуліцы ў некалькіх гарадах рэспублікі, школа і вуліца ў Уздзе.
     Творы Кандрата Крапівы перакладзены на многія мовы свету.
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.