1 красавіка - Міжнародны дзень птушак
Міжнародны дзень птушак з'яўляецца адным з самых "старых" экалагічных свят, яго адзначаюць з 1906 года.
Дзень птушак - гэта час прылёту пярнатых з зімовак.
Традыцыйна ў гэты час у чаканні прылёту пярнатых развешваюць скварэчнікі і іншыя птушыя домікі.
У гэты дзень мы не толькі сустракаем вясну, але і радуемся прылёту птушак. Таксама ў гэты дзень нельга не ўспомніць такую вялікую памылку мінулага, як знішчэнне птушак. Самы вядомы прыклад - маўрыкійскі дронт, папуляцыю якога знішчылі матросы на працягу 174 гадоў з дня адкрыцця вострава, на якім ён існаваў. Цяпер дронт зяўляецца сімвалам знішчэння відаў у выніку варварскага умяшання ў экасістэму. І па сёняшні дзень спісы знікшых птушак працягваюць папаўняцца. Гэтаму садзейнічае разбурэнне іх месцу знаходжання, забруджванне навакольнага асяроддзя і паляванне. Для пералётных птушак вялікую небяспеку прадстаўляюць высокія збудаванні і разлівы нафты на вадаёмах.