Патрыятычная акцыя "Памяць"

Дата: 30 марта 2021 в 09:40
Автор: Стома О. С.
95 просмотров

Па ўсёй краіне праходзіць патрыятычная акцыя "Памяць". Беларусы прыходзяць да месцаў воінскіх пахаванняў і мемарыяльных комплексаў, каб навесці чысціню і парадак і выказаць павагу тым, хто адстаяў для нас мір, свабоду і незалежнасць.

Вучні 7-9 класаў таксама прынялі ўдзел у акцыі. Каля вёскі Садкі Калінкавіцкага раёна знаходзіцца братская магіла, дзе пахавана 77 савецкіх воінаў. Вучні разам прыбралі сухую траву і лістоту, вынеслі сухое галлё, падвялі і прапалолі квятнік, пачысцілі плітку.
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.