Акцыя "Адзіны дзень бяспекі"

Дата: 7 сентября 2021 в 13:45
87 просмотров

1 верасня ў Беларусі стартавала акцыя "Азіны дзень бяспекі", накіраваная на фарміраванне ў грамадстве культуры бяспекі жыццядзейнасці, прапаганды бяспечных умоў пражывання насельніцтва. У рамках гэтай акцыі 1 верасня ў нашай школе адбылася сустрэча навучэнцаў з старшым інспектарам АДАІ АУС Калінкавіцкага райвыканкама Жураўскім Д.П.

Ён правёў гутарку па асноўных правілах бяспечных паводзін на дарозе ў асенні перыяд. Расказаў аб неабходнасці выкарыстання святлоадбівальных элементаў на вопратцы, аб правілах перасячэння праезжай частцы на веласіпедзе, самакаце, роліках, аб недапушчэнні выкарыстання навушнікаў у час пераходу. Акрамя таго ён выказаў надзею, што развіццё разумення небяспекі пры знаходжанні на праезжай частцы дзецьмі-пешаходамі дазволіць знізіць дарожна-транспартны траўматызм.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.