Вяселая субота

Дата: 1 марта 2017 в 15:20
448 просмотров

Кожную суботу з самага рання спяшаюцца нашы вучні ў школу, бо ведаюць, што там іх чакае штосьці цікавае і пазнавальнае. Але гэтая субота была асаблівай.

                        У спартыўным зале школы сабраліся не толькі вучні, але і дарослыя, якіх аб’ядналі міжведамасныя спартыўныя спаборніцтвы “Здаровы я – здаровая краіна”. Усяго ў спаборніцтвах удзельнічалі 3 каманды: “Матор” (каманда Клінскага лясніцтва), “Ніва” (СУП “Якімавічы—агра”) і “Урок” (вучні Якімавіцкай школы). Азарту ўдзельнікаў маглі пазайздросціць нават спартсмены—прафесіяналы! Спартыўныя эстафеты, конкурс капітанаў, музычныя нумары ў падтрымку любімай каманды – ўсе спадабалася і ўдзельнікам спаборніцтваў, і гледачам. 1-е месца заняла каманда “Ніва”, 2-е –“Урок”, 3-е – “Матор”. Усе каманды атрымалі і грашовыя ўзнагароды, і салодкія прызы (торт). Прайграўшых не было: усе атрымалі зарад бадзерасці і весялосці.

                        На гэтым свята не закончылася. Далей усе адправіліся на святкаванне Масленіцы. Чаго тут толькі не было! І цікавыя спартыўныя спаборніцтвы, і смачная рыбная юшка, і абавязковы атрыбут Масленіцы – бліны, духмяныя і вельмі смачныя.

                        Задаволенымі засталіся ўсе. Доўга яшчэ ў кожнай хаце дзяліліся сваімі ўражаннямі дарослыя і дзеці. Вяселая субота спадабалася і запомнілася ўсім! 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.