Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

ЦІКАВЫЯ КАНІКУЛЫ

Дата: 3 апреля 2017 в 11:05
452 просмотра

                                  Цікавыя канікулы

                                           Канікулы – доўгачаканая пара для кожнага вучня, а наколькі цікавымі яны будуць, чым яны будуць запоўнены, залежыць не толькі ад вучняў, але і ад іх бацькоў,  ад настаўнікаў, класных кіраўнікоў. З планам работы школы на час канікул вучні і іх бацькі былі азнаемлены загадзя.                                                                                                                                   Дзверы школы былі адчынены для вучняў кожны дзень. Настаўнікі паклапаціліся, каб кожны дзень канікул быў насычаны цікавымі і пазнавальнымі мерапрыемствамі, справамі. Гэта і праца майстэрні “Кніжкіна бальніца”, і круглы стол “Аб гуманных і чулых адносінах да людзей”, і выстава і агляд кніг беларускіх аўтараў “Чытаем па-беларуску”, і круглы стол “Аб здароўі і шчасці”, і пазнавальная гульня “Азбука прафесій”, і КВЗ “У здаровым целе—здаровы дух”. Праводзілася акцыя па збору макулатуры “Мая праца ўліваецца Ў працу маей краіны”, валанцерская акцыя “Добрае сэрца ветэранам”, былі арганізаваны кансультацыі па вучэбных прадметах. Сумаваць вучням не было калі.                                                                      Але асабліва запомнілася дзецям паездка ў г.п.Азарычы. Разам з настаўнікамі яны пабывалі ў музеі, прысвечаным Азарыцкаму лагеру смерці, у самім лагеры, наведалі школьны музей Баявой славы, выставу работ беларускай паэткі і мастачкі, нашай зямлячкі, Соф’і Шах. З вялікай цікавасцю слухалі яны аповед  настаўніцы гісторыі Азарыцкай школы, якая і правяла экскурсію для нашых вучняў.

                                        Закончыліся канікулы. Наперадзе – апошняя чвэрць у гэтым навучальным годзе. І закончыць яе як мага лепш – наша асноўная задача зараз.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.