Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Дзень абароны дзяцей

Дата: 5 июня 2017 в 14:52
295 просмотров

Міжнародны дзень абароны дзяцей адзначаецца 1 чэрвеня амаль ва ўсіх краінах свету.

І гэта не толькі адно з самых радасных і светлых свят лета для дзяцей, але і напамін дарослым аб тым, што дзецям вельмі патрэбны іх пастаянныя клопаты і абарона, напамін аб тым, што дарослыя нясуць адказнасць за іх жыцце, іх шчаслівае дзяцінства.

                    Святкаванне гэтага дня адбывалася ва ўсім раене. Не засталася ў баку і наша школа. Гутаркі па правах дзіцяці вяліся з вучнямі на працягу ўсяго навучальнага года. А 1 чэрвеня ў школе прайшлі спартыўныя спаборніцтвы, якія аб’ядналі дзяцей рознага ўзросту. Вельмі спадабаўся дзецям таксама конкурс малюнкаў на асфальце “Я малюю мір”, у якім прынялі ўдзел вучні розных класаў, нават выхаванцы дзіцячага садка. Чаго толькі не было на гэтых малюнках! Але ўсе іх яднала адно – дзіцячая  вера ў тое, што жыцце іх будзе светлым і бязвоблачным, як тое сонечнае неба, якое многія з іх малявалі.

                     І наша галоўная задача – задача бацькоў, педагогаў – зрабіць усе для таго, каб нашы дзеці пранеслі гэтую веру праз усе свае жыцце.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.