Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Тыдзень здароўя

Дата: 20 сентября 2017 в 14:54, Обновлено 20 сентября 2017 в 15:35
473 просмотра

                                                 Тыдзень здароўя

          Новы навучальны год набірае свае абароты. Школьнае жыцце ўваходзіць у свае звыклае русла. Вучэбныя заняткі, пазакласныя мерапрыемствы…

          Вось і тыдзень з 11 па 16 верасня быў вельмі насычаным. Ен прайшоў як Тыдзень здароўя. Розныя цікавыя спартыўныя мерапрыемствы былі падрыхтаваны для вучняў настаўніцай фізічнай культуры і здароўя Селівончык Г.П. Пачаўся тыдзень са спаборніцтваў па настольнаму тэнісу. Пераможцай аказалася Сапоненка А.(6 кл.). У віктарыне “Алімпіяда” для вучняў 1—4 класаў перамагла Петрушэнка А. Актыўны ўдзел прынялі вучні і ў спаборніцтвах па скачках на скакалках (пераможца – Барысенка У., 9 кл.), і ў спартландыі “Вяселыя старты”, у рухомых гульнях, у спаборніцтвах па шашках (пераможца – Селівончык П., 8 кл.), па валейболу, у конкурсе малюнкаў “Мы і спорт”. Завяршыўся Тыдзень спартландыяй “Усе на старт” і легкаатлетычным кросам, пераможцамі ў якім сталі Лабада М. і Барысенка К. (1-4 кл.) і Барысенка У. і Крогаль В. (5—9 кл.).

           Прайграўшых не было. Зарад здароўя і бадзерасці атрымалі ўсе!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.