Аперацыя “Жоўты ліст”

Дата: 24 октября 2017 в 13:05
444 просмотра

                                 21 кастрычніка, у суботу, у рамках абласнога месячніка па добраўпарадкаванню на тэрыторыі нашай навучальнай установы прайшла аперацыя “Жоўты ліст”, якая сабрала на школьным двары і работнікаў школы, і вучняў. Нават пахмурнае надвор’е не памяшала дружнай і шчырай працы. Вельмі хутка жоўтае лісце, якое прыгожым дываном усцілала наваколле і шапацела пад нагамі, было згрэбена ў маляўнічыя варашкі і чакала свайго транспарту, каб быць вывезеным са школьнага двара і прылягаючай тэрыторыі.

                                  І вось ужо чысціня і парадак пануюць навокал. Усе засталіся задаволенымі сваей працай. Але чамусьці крыху сумнавата стала без гэтай рознакаляровай прыгажосці пад нагамі…

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.