Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Вось і надыйшлі канікулы...

Дата: 31 октября 2017 в 13:48, Обновлено 31 октября 2017 в 13:51
328 просмотров

                    Здаецца, зусім нядаўна ўсе вучні і работнікі школы стаялі на ўрачыстай лінейцы, прысвечанай Дню ведаў, а вось ужо і закончылася 1-я чвэрць новага навучальнага года, падведзены першыя вынікі. Хтосьці застаўся задаволены сваей працай, кагосьці гэтыя вынікі крыху засмуцілі. Але наперадзе яшчэ тры вучэбныя чвэрці, і есць  яшчэ час выправіць становішча…

                 А зараз надыйшла такая доўгачаканая для ўсіх вучняў пара – канікулы. Педкалектыў нашай школы паклапаціўся аб тым, каб гэты час прайшоў для вучняў і цікава, і пазнавальна. З планам работы ўстановы адукацыі і самі вучні, і іх бацькі былі азнаемлены загадзя.

                  Кожны дзен вучняў чакаюць разнастайныя і цікавыя мерапрыемствы: гульня-падарожжа “Што ты ведаеш пра зямлю, на якой жывеш?”, брэйн-рынг “Казкі”, экскурсія ў аг.Юравічы (наведванне школнага музея, археалагічнай стаянкі), гульня “Поле цудаў” (“Восеньскія замалеўкі”), завочнае падарожжа “Таемнымі сцежкамі пушчы”, конкурс малюнкаў “Мая будучая прафесія”, прафарыентацыйная экскурсія ў Клінскае лясніцтва і інш. Не абыдзены ўвагай і пытанні бяспекі жыццядзейнасці вучняў, здаровага ладу жыцця (прафілактычная акцыя “Першыя канікулы. На канікулы з флікерам”; круглы стол “Праступак. Правапарушэнне. Злачынства”; выстава-зварот “Стань больш прыкметным у цемры”; ролевая гульня “Чырвоны, жоўты, зялены”; сустрэча з загадчыкам ФАПа аг.Якімавічы “Правільнае харчаванне”; спартыўная эстафета, спаборніцтвы па настольнаму тэнісу, спартландыя “Усе на старт!”; клуб “Юныя сябры міліцыі” і інш.

Жадаючыя вучні могуць атрымаць кансультацыі па вучэбным прадметам.

                     Кожны дзень дзверы школы гасцінна адкрыты для ўсіх вучняў. Кожны знойдзе тут штосьці цікавае і карыснае для сябе.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.