Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Мінздраў папярэджвае...

Дата: 21 ноября 2017 в 13:48
321 просмотр

  

                Ахова здароўя вучняў, фарміраване ў іх імкнення да здаровага ладу жыцця – адна з асноўных выхаваўчых задач школы. У гэтай сувязі асаблівую ролю набывае барацьба са шкоднымі звычкамі. У нашай школе гэтаму пытанню надаецца асаблівая ўвага. Вось і мінулы тыдзень прайшоў пад знакам прафілактыкі табакакурэння (“Мінздраў папярэджвае:   курэнне – гэта яд!”).

               Гэтай тэме быў прысвечаны рад мерапрыемстваў, у якіх прынялі ўдзел усе вучні нашай школы: выстава малюнкаў “Курыць – здароўю шкодзіць”; тэматычныя класныя і інфармацыйныя гадзіны, круглыя сталы, гадзіны здароўя “Шкоднай звычцы скажам – НЕ!”; выстава папулярнай літаратуры “Курэнне – гэта яд”;  прагляд сацыяльных відэаролікаў “Суд над цыгарэтай” і інш.

                Галоўная думка, якую пастараліся данесці да сваіх выхаванцаў педагогі, тая, што за захапленне курэннем прыйдзецца заплаціць вельмі дорага, бо разам з цыгарэтай курыльшчыкі паступова “выкурваюць” самае дарагое – здароўе, а часам і жыцце.

Комментарии:
Комментариев пока нет.
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.