Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Тыдзень літаратурнага чытання

Дата: 7 февраля 2018 в 14:03, Обновлено 7 февраля 2018 в 14:05
543 просмотра

Правядзенне прадметных тыдняў у нашай школе – справа не новая. Практыка паказала, што вучні з задавальненнем прымаюць удзел у такіх мерапрыемствах.
Вось і гэты тыдзень (05-09.02) для вучняў 1—5 класаў нашай школы стаў вельмі цікавым і насычаным – Тыдзень літаратурнага чытання пад дэвізам:

Пусть книги друзьями заходят в дома!

                             Читайте всю жизнь, набирайтесь ума!

                           Настаўнікі пачатковых класаў Н.Ф.Барысенка, С.А.Барысенка, М.М.Селівончык паклапаціліся аб тым, каб кожны дзень стаў незвычайным, адметным.

                            У панядзелак настаўніца Н.Ф.Барысенка запрасіла вучняў у падарожжа па вуснай народнай творчасці “Следствие Знатоков”. Прыказкі, прымаўкі, прыпеўкі, загадкі – усе стала прадметам размовы. Цікавая форма (конкурс-расследванне) выклікала вялікую актыўнасць вучняў.

                             У аўторак вучняў захапіла літаратурнае падарожжа “Мир басен Крылова глазами детей”. Настаўніца С.А.Барысенка пачала з прэзентацыі «Жизнь и творчество И.А.Крылова». Конкурс знатакоў басен Крылова, работа з ілюстратыўным матэрыялам, “бюро находак”, інсцэніроўка басні “Стрекоза и муравей”, красворд і конкурс малюнка “Басни Крылова” – усе было цікава вучням.

                              У сераду вучняў чакала гульня-віктарына “Сказку, друг мой, назови”. Цэнтрам ўвагі стала казка. Пазнаць казачнага героя, адгадаць казку па ілюстрацыям, знайсці рыфму – з гэтымі і іншымі заданнямі з задавальненнем спраўляліся вучні пад кіраўніцтвам настаўніцы М.М.Селівончык. А яшчэ вучням была прадстаўлена цудоўная выстава кніг пісьменнікаў-казачнікаў.

                                Тыдзень у самым разгары. Наперадзе – літаратурны рынг «Кто много читает, тот много знает», выстава дзіцячых кніг “Никак не может ученик на свете жить без добрых книг”, конкурс вершаў пра зіму “Поэзия – гостья небесная – летит навстречу тебе” і шмат іншага.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.