Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

І зноў субота…

Дата: 16 февраля 2018 в 14:21, Обновлено 17 февраля 2018 в 09:46
284 просмотра

Мінулая субота, як і тыдзень наогул, прайшла пад знакам Міжнароднага дня юнага героя-антыфашыста.

                           Гэты дзень пачаўся з вуснага часопіса “Хто яны – піянеры-героі?” Напярэдадні вучні самі шукалі матэрыял аб піянерах-героях, і зараз падзяліліся сваімі знаходкамі, расказалі аб піянерах, якія змагаліся побач з дарослымі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Таксама пад кіраўніцтвам настаўніцы Селівончык Г.П. дзеці зрабілі віртуальнае падарожжа да мемарыяльнага комплекса “Дзецям – ахвярам вайны”, які з чэрвеня 2007 года дзейнічае ў в.Чырвоны Бераг Жлобінскага раена Гомельскай вобласці.

                           Бібліятэчны час пад кіраўніцтвам бібліятэкара Корбут Л.В. (гадзіна памяці “Дзеці-героі” ) прымусіў вучняў не толькі яшчэ раз успомніць тых дзяцей, якія ўраз пасталелі ў самыя складаныя і адказныя моманты гісторыі, але і задумацца над такімі з’явамі, як фашызм, антыфашызм, зразумець, як важна і каштоўна тое, што мы жывем зараз пад мірным небам...

                            А пасля дзяцей чакала … спартландыя, дзе ў іх была магчымасць прадэманстраваць свае фізічныя якасці: закалку, трэніраванасць, вынослівасць, хуткасць і волю да перамогі. Бег, спаборніцтвы з абручамі, скакалкамі і інш. – ўсе гэта выклікала ў дзяцей сапраўдную актыўнасць і азарт. Задаволенымі засталіся і настаўніца фізічнай культуры Селівончык Т.А., і вучні, бо перамагла дружба!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.