Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Вясеннія падарункі маме

Дата: 12 марта 2018 в 11:57
369 просмотров

Вясна ў гэтым годзе не спяшаецца ўступаць у свае правы. Надвор’е зусім не радуе нас, але свята ёсць свята… Добры настрой, прыгожыя кветкі, мілыя падарункі – усё гэта нашым жанчынам і, у першую чаргу, нашым матулям.

Вось і ў нашай школе напярэдадні свята адбылася святочная канцэртная праграма “Вясеннія падарункі мамам”. Гледачамі былі не толькі вучні, настаўнікі і работнікі школы, але і матулі і бабулі нашых вучняў. Колькі цёплых, добрых слоў было сказана ў адрас нашых матуль, сябровак! Гучалі цікавыя вершы, добрыя песні, інсцэніроўкі. Нават самыя малодшыя члены нашай дружнай школьнай сям’і – выхаванцы дзіцячага садка – падрыхтавалі для сваіх матуль добрыя вершы і цікавы танец.

                  Вершы, песні, інсцэніроўкі, танцы, жарты, цеплыя віншаванні з вуснаў мужчынскай паловы нашага калектыву, прыемныя падарункі-сувеніры – усё гэта радавала і падымала настрой жаночай паловы. Апладысменты і добрая ўсмешка гледачоў былі самай лепшай ўзнагародай для ўдзельнікаў святочнай праграмы.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.