Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Вясеннія канікулы – вясенні настрой

Дата: 2 апреля 2018 в 14:38
400 просмотров

Вось і закончыліся вясеннія канікулы, засталіся толькі цёплыя ўспаміны аб тым вясёлым, цікавым і карысным, з чым сустрэліся і пазнаёміліся ў вольны час.

                А канікулы былі сапраўды цікавымі. Аб гэтым паклапаціліся адміністрацыя школы і ўсе настаўнікі, калі састаўляўся план работы на час канікул. Вучні з задавальненнем наведвалі школу, бо кожны дзень іх чакала штосьці новае, займальнае. Былі ўлічаны самыя рознабаковыя інтарэсы вучняў. Круглыя сталы “Аб гуманных і чулых адносінах да людзей”, “Аб здаро’і і шчасці”; прагляд відэафільма “Маленькая запалка – вялікая бяда”; дыспут “Наркаманія: хвароба ці глупства?”; пазнавальная гульня “Азбука прафесій”; прэзентацыя  “Вялікі казачнік – Г.Х.Андэрсан”; экскурс у гісторыю “Расія і Беларусь: агульная гісторыя, агульны лёс”; конкурс малюнкаў “Калі мы адзіныя, нас не пераможаш!”; спартыўныя гульні “Мяч над сеткай”, “Вясёлыя старты”, “Вас выклікае спартландыя”; інтэлектуальныя гульні на камп’ютарах і інш. А яшчэ працавалі клуб “Юныя сябры міліцыі” і майстэрня “Кніжкіна бальніца”. Для жадаючых праводзіліся кансультацыі па вучэбных прадметах ( матэматыцы, хіміі і біялогіі, нямецкай мове, рускай мове і літаратуры). Праводзіліся валанцёрская акцыя “Добрае сэрца ветэранам” і акцыя па збору макулатуры “Мая праца ўліваецца ў працу маёй краіны”. Работала спартыўная зала ў вячэрні час.

                  Кожны з вучняў змог знайсці для сябе ў час канікул штосьці цікавае і карыснае. Ну а зараз – з новымі сіламі ў апошнюю чвэрць навучальнага года!

                

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.