Аперацыя "Кармушкі"

Дата: 19 декабря 2018 в 14:15
255 просмотров

Наступіла зіма.Выпаў снег.Надышлі маразы.Цяжка прыходзіцца ў зімовую пару зімуючым птушкам.Недзе схавацца ад холаду, знайсці корм.Але на дапамогу сваім крылатым сябрам прыходзяць дзеці.

У нашай школе таксама прайшла аперацыя “Кармушка”. Вучні з усіх класаў ахвотна ўзяліся за добрую справу.Самымі актыўнымі выявіліся пачаткоўцы.Разам з бацькамі яны змайстравалі шмат прыгожых сталовак для птушак. Кармушкі былі прымацаваны да дрэў ў школьным садзе.Рабяты не забываюць папаўняць іх зярняткамі і хлебнымі крошкамі.

Птушкі не будуць у бядзе, калі ў іх ёсць такія надзейныя сябры.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.