Няхай гучыць родная мова!

Дата: 25 февраля 2019 в 13:26
298 просмотров

21 лютага- Міжнародны дзень роднай мовы.
“Якія знаёмыя назвы і словы, якая цудоўная родная мова!”- гэтыя вершаваныя радкі Пімена Панчанкі сталі дэвізам дня роднай мовы, які ў гэты дзень праходзіў у нашай школе.

Шэраг мерапрыемстваў пачаўся з конкурсу “Буслік -2019”,

у якім удзельнічалі вучні 4- 9 класаў.

    Далей вучні паказалі свае веды і здольнасці ў віктарыне знаўцаў роднай мовы і конкурсе малюнкаў да літаратурных твораў, якія праводзіліся ў кабінеце беларускай мовы і літаратуры.

   Наступныя мерапрыемствы адбыліся ў Якімавіцкім СДК. Школьнікі пазнаёміліся з выставамі кніг беларускіх класікаў і навінкамі сучасных пісьменнікаў і паэтаў. Вельмі зацікавіла дзяцей выстава вырабаў народна-прыкладнога мастацтва.

  Беларускімі народнымі песнямі сустрэлі гасцей удзельнікі вакальнага ансамбля. З цеплынёю і сардэчнасцю выконваліся песні на словы беларускіх аўтараў.

  Вучні паказалі сваё майстэрства ў конкурсе чытальнікаў вершаў. Са сцэны гучалі творы Якуба Коласа, Янкі Купалы, Максіма Багдановіча, Францішка Багушэвіча, Ніла Гілевіча і іншых аўтараў.

Пераможцамі сталі : Селівончык Павел (9клас), Сапоненка Аляксандра ( 7 клас), Нягрэй Кацярына ( 6клас).

  Усе удзельнікі мерапрыемстваў былі адзначаны сувенірамі.

       Дзень роднай мовы прайшоў цікава і пазнавальна. І хочацца  прыгадаць  словы: “Мова- жывая існасць, яна жыве там, дзе ёсць людское жаданне. Будзьце разам з тымі, хто думае пра будучыню нашай роднай беларускай мовы”.

  

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.