Дарога памылак не даруе

Дата: 14 марта 2019 в 19:38, Обновлено 14 марта 2019 в 19:43
315 просмотров

13 сакавіка нашу школу наведаў інспектар ДАІ Калінкавіцкага РАУС Чухрый Д.А., які правёў з вучнямі прафілактычную гутарку па правілах дарожнага руху.

Інспектар ДАІ напомніў школьнікам аб правілах язды на веласіпедах, матацыклах, роліках, правільным выбары месцаў для гульняў, карыстаннi флікерам у цёмны час сутак, правілах пешаходаў, бяспечных паводзін на чыгунцы.

    Чухрый Д.А. звярнуў увагу на тое, што вясною, асабліва ў час канікул, павялічваецца колькасць дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам дзяцей. 

Ён папярэдзіў вучняў быць найбольш уважлівымі, асцярожнымі і заўсёды выконваць правілы дарожнага руху.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.