Навіны
28 февраля текущего года, поддавшись призывам, опубликованным в социальных сетях и мессенджерах, возле торгового центра «Секрет» скооперировалась группа молодых людей из 200 человек в возрасте от 13 до 21 года, объединенные принадлежностью к различным молодежным субкультурам, в том числе «ЧВК Рёдан» и так называемым «околофутбольным движениям».
Урок памяці, прысвечаны 34-гадавіне вываду войск з Афганістана, прайшоў у Якімавіцкай базавай школе. Кадры афганскай хронікі, выстава кніг і вершы, стварылі менавіта тую атмасферу, якая робіць падобныя мерапрыемствы пранікнёнымі і запамінальнымі.
У памяць аб земляку Корбаль П.М. і воінах, якія не вярнуліся з той вайны, была аб’яўлена хвіліна маўчання. Наш абавязак - захоўваць памяць аб загінуўшых, праяўляць клопат аб тых, каму пашчасціла выжыць.
З мэтай пашырэння ведаў аб розных прафесіях вучні 6-9 класаў Якімавіцкай базавай школы правялі профарыентацыйную экскурсію ў Клінскае лясніцтва, у ходзе якой ляснічы Коцур А. П. грунтоўна і падрабязна расказаў ім аб спецыфіцы прафесій лясной гаспадаркі. Сустрэча атрымалася цікавай, карыснай і пазнавальнай.
8 лютага - Дзень юнага героя-антыфашыста.
У 6 класе прайшла тэматычная інфармацыйная гадзіна "Успомнім усіх паіменна".
Вучні ўспомнілі пра юных герояў Вялікай Айчыннай вайны, якія сталі прыкладам мужнасці, адвагі і самаахвярнасці, якія нягледзячы на юны ўзрост, далі адпор фашыстам і дапамаглі атрымаць перамогу. Мы павінны памятаць імёны хлопчыкаў і дзяўчынак - юных герояў, якія ахвяравалі сабой дзеля міру на нашай зямлі.
Сення наша краіна ўпэўнена глядзіць у будучае і паслядоўна ідзе да галоўнай мэты- павышэнню ўзроўня і якасці жыцця народа. Развіццё навукі - гэта заўтрашні дзень.
Дасягненні ў навукова-тэхнічнай дзейнасці, інавацыйным і тэхналагічным развіцці эканомікі- шлях у стабільнае і незалежнае будучае нашай дзяржавы. А моладзь Беларусі- гэта яе перспектыва і інтэлектуальны патэнцыал.
Аб гэтым шла размова за круглым сталом сярод вучняў 8-9 класаў Якімавіцкай базавай школы 26 студзеня ў адзіны дзень інфармавання ў рамках праекта "ШАГ" на тэму "Навука і інавацыі - сучаснае і будучае нашай эканомікі ".
"Гомельская вобласць- 85 слаўных гадоў" - пад такой назвай прайшла інфармацыйная гадзіна для вучняў 6,7 класаў Якімавіцкай базавай школы. Вучні зрабілі завочнае падарожжа па Гомельскай вобласці, успомнілі падзеі ваенных гадоў, назвалі галоўныя і значымыя прадпрыемствы, адказалі на пытанні віктарыны. Кожны вучань на карце пазначыў для сябе цікавыя гістарычныя мясціны.
13 студзеня 2023 года у Якімавіцкай базавай школе адбыўся мітынг каля брацкай магілы, прысвечаны 79 годдзю вызвалення г.Калінкавічы і Калінкавіцкага раена, в. Якімавічы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
15 января 2023 года исполняется 85 лет со дня образования Гомельской области.
Предлагаем ознакомиться с планом мероприятий по празднованию 85-й годовщины образования Гомельской области.
27 снежня вучні 7-9 класаў Якімавіцкай базавай школы правялі профарыентацыйную экскурсію ў СУП "Якімавічы-агра" Наведалі малочна-таварную ферму , дзе пазнаеміліся з спецыфікай работы лабаранта, асяменатара, ветурача, заатэхніка, аператара машыннага даення; назіралі, як ажыццяўляецца лабараторная дыягностыка, працэс кармлення і машыннага даення і адпраўкі малака на ААА"Калінкавіцкі завод ЗЦМ". Вучні пазнавальна правялі час і адчулі значнасць і адказнасць прафесій сельскай гаспадаркі.
10 снежня - Дзень правоў чалавека. Для таго каб дзеці ведалі, што кожны з іх мае права на абарону і шчаслівае дзяцінства, было арганізавана падарожжа ў Краіну прававых ведаў для вучняў Якімавіцкай базавай школы. Навучэнцы замацавалі ўяўленні аб правах і абавязках дзяцей, вучыліся прымяняць прававыя веды пры сітуацыях, дзе былі пазначаныя супрацьпраўныя дзеянні. Вучні не адчувалі сябе разгубленымі ў свеце прававой культуры і ведалі не толькі свае правы, але і абавязкі.
С 8 ноября 2022 года по 28 февраля 2023 года в нашей стране Президентским спортивным клубом при содействии Министерства образования Республики Беларусь и Министерства спорта и туризма Республики Беларусь реализуется социальный проект по поддержке спорта и здорового образа жизни «Дотянись до мечты».
Адзіны дзень інфармавання. ШАГ. " Гонар за Беларусь. Дзяржаўная сістэма прававой інфармацыі "(прававая пляцоўка) .
У ходзе дзелавой размовы вучні 8,9 класаў былі праінфармаваныя аб забеспячэнні правоў грамадзян на атрыманне поўнай і дакладнай прававой інфармацыі , зрабілі віртуальны экскурс па старонках Дзіцячага прававога сайта.
У рамках інфармацыйна - адукацыйнага праекта
"Школа Актыўнага Грамадзяніна " для вучняў 8 - 9 класаў 27 кастрычніка пройдзе адзіны дзень інфармавання на тэму " Гонар за Беларусь. Дзяржаўная сістэма прававой інфармацыі".
Супрацоўнікі і вучні Якімавіцкаяй базавай школы прынялі ўдзел у раённым суботніку.Працавалі добраўпарадкаванні прылеглай тэрыторыі ўстановы.
2022- год гістарычнай памяці.
Вучні 8,9 класаў Якімавіцкай базавай школы прынялі ўдзел у акцыі" Памяць".
Тым самым, рабяты ўшанавалі памяць воінаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, вызваляючы вёску Якімавічы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.