15 чэрвеня стартуе прыёмная кампанія ва ўстановах прафесійна-тэхнічнай адукацыі

Дата: 12 июня 2020 в 08:41, Обновлено 12 июня 2020 в 08:45
136 просмотров

15 чэрвеня стартуе прыёмная кампанія ва ўстановах адукацыі (прафесійных ліцэях, прафесійна-тэхнічных каледжах, каледжах) для атрымання прафесіі рабочага, служачага з прафесійна-тэхнічнай адукацыяй.

У 2020 годзе прыём ажыццяўляюць 127 устаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі па больш чым 260 прафесіях. Акрамя таго, прыём для навучання па рабочых прафесіях ажыццяўляюць 44 установы адукацыі іншых узроўняў, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы прафесійна-тэхнічнай адукацыі.
На ўзровень прафесійна – тэхнічнай адукацыі плануецца прыняць усяго 28,4 тысяч чалавек, з іх за кошт сродкаў бюджэту-28,2 тысяч чалавек.
У мэтах гнуткага рэагавання на зменлівую патрэбу рэгіянальных рынкаў працы штогод удасканальваецца структура падрыхтоўкі. У 2020 годзе плануецца адкрыць падрыхтоўку па 133 (у 2019 годзе – па 151) новых для асобных устаноў прафтэхадукацыі прафесіях. Таксама плануецца пачаць падрыхтоўку па 3 новых прафесіях (раней у Рэспубліцы падрыхтоўка не ажыццяўлялася): Кушнер-раскройшчык, апаратчык выцяжкі, заліўшчык металу.
У структуры прыёму захоўваюцца тэндэнцыі мінулых гадоў: спецыяльнасці рэальнага сектара эканомікі складуць амаль 75 працэнтаў.

Прэс-цэнтр Міністэрства адукацыі.
 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.