1 кастрычніка - Міжнародны дзень сталых людзей

Дата: 28 сентября 2020 в 17:01, Обновлено 28 сентября 2020 в 17:07
Автор: Стома О. С.
199 просмотров

Міжнародны дзень сталых людзей узнік у 20 стагоддзі. Генеральная Асамблея ААН у снежні 2020 года пастанавіла лічыць Міжнародным днём сталых людзей 1-ае кастрычніка. Спачатку гэтае свята пачалі адзначаць у Еўропе, затым у Амерыцы, а ў канцы 90-х гадоў і ва ўсім свеце. Дзень сталых людзей адзначаецца з вялікім размахам у скандынаўскіх краінах.
     Традыцыйна адзначаецца ён у Расіі, Азербайджане, Латвіі, Малдове, Украіне. У Беларусі Дзень сталых людзей адзначаецца з 1992 года.
     Дзень сталых людзей - гэта напамін аб тым, што патрэбна з паніманнем і павагай адносіцца да старэйшага пакалення. Сталыя людзі - гэта наша гордасць. Усвой час яны выхавалі нас, працавалі на карысць сваёй краіны і грамадства, у імя дзяцей і ўнукаў.
     Як правіла, сталымі называюць людзей, якія дасягнулі пенсіённага ўзросту. Па меркаванню Сусветнай арганізацыі аховы здароўя да "сталых" адносяцца людзі ва ўзросце 60-80 гадоў.
     Дзень сталага чалавека - гэта добрае і светлае свята, у якое мы акружаем асаблівай увагай нашых бацькоў, бабуль і дзядуль. Гэтае свята вельмі важнае сёння, так як яно дазваляе прыцягнуць увагу да шматлікіх праблем сталых людзей.
     Мы ў неаплатным даўгу перад людзьмі старэйшага пакалення, але ў нашых сілах зрабіць іх жыццё лепшым, напоўніць яго цяплом і святлом. Як гэта важна - не пакінуць старых адзін на адзін са сваімі заботамі і праблемамі, сумець аказаць ім рэальную дапамогу, падтрымаць добрым словам. 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.