У Беларусі зацверджана абноўленая выява дзяржаўнага герба.

Дата: 16 января 2021 в 11:06
Автор: Стома О. С.
86 просмотров

У Беларусі зацверджана абноўленая выява дзяржаўнага герба. На Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале апублікаваны закон № 83-3 ад 4 студзеня аб змене закона "Аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь". Ён уступіў у сілу пасля афіцыйнага апублікавання. Законам зацверджаны новы знешні выгляд Дзяржаўнага герба. У ім змененая форма каласоў. Контур краіны стаў залатым, а не зялёным. Памяняліся малюнкі канюшыны і лёну. На зямным шары ў ніжняй частцы ўдакладнены контуры мацерыкоў, таксама зменены іх колер. Пры гэтым сам шар трохі павярнуўся, цяпер на ім больш Еўропы і менш Расіі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.