Пагаварыце з дзецьмі!

Дата: 11 марта 2021 в 10:51, Обновлено 11 марта 2021 в 10:53
Автор: Стома О. С.
110 просмотров

Ратавальнікі заклікаюць - абавязкова пагаворыце са сваімі дзецьмі! Пераканайцеся, што ваша дзіця ведае хатні адрас і нумар тэлефона. Замацуеце ліст паперы з усімі неабходнымі нумарамі каля хатняга тэлефона. Раскажыце дзіцяці, пры якіх абставінах імі можна скарыстацца. Калі ў яго ёсць мабільны - скажыце ў якіх выпадках тэлефанаваць 101 або 112. Растлумачце, што ў выпадку пажару неабходна выбягаць на вуліцу і клікаць на дапамогу, ні ў якім разе нельга хавацца. Ні ў якім разе не пакідайце без нагляду маленькіх дзяцей!

Калі дзеці гуляюць на вуліцы - растлумачце ім, чым небяспечныя будпляцоўкі, катлаваны і каналізацыйныя студні. Не дапускайце, каб дзеці гулялі побач з імі. Дайце дзіцяці якое-небудзь заданне, даручэнне, адным словам, займіце яго, каб у вашу адсутнасць ён быў заняты карыснай і цікавай справай. Адпраўляючы дзяцей у вёску ці на дачу, яшчэ раз нагадайце ім аб асноўных правілах бяспекі. Бо гульні з запалкамі на гарышчах, сенавалах,  у адрынах, падпальванне сухой травы – досыць частая "забаўка" дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту.
Займаючыся гаспадарчымі справамі, не забывайце, што дзіця не павінна быць прадастаўлена само сабе – вы павінны ведаць, дзе ён і з кім гуляе. Калі гаворка ідзе пра малых дзяцей, тут савет адзін - не пакідайце іх без нагляду нават на некалькі хвілін.
Немагчыма прадугледзець усе сітуацыі і даць парады на ўсе выпадкі жыцця. Але навучыць дзіця быць асцярожным можна і трэба. Памятаеце! Дзіця бярэ прыклад з вас! Няхай Ваш прыклад захавання правілаў бяспекі і навучыць яго. Вы самі павінны выконваць правілы бяспекі, паказваючы станоўчы прыклад сваім дзецям.
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.