Новости проекта
Обязательно к прочтению
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Што рабіць пры моцным ветры?

Дата: 17 апреля 2021 в 09:54
Автор: Стома О. С.
111 просмотров

Нярэдка трапляюць у сітуацыю, калі непагадзь застае ў самы нязручны момант. Моцныя парывы ветру, калі ляціць пясок, дождж могуць прадстаўляць небяспеку. Таму трэба ведаць, як правільна сябе паводзіць.
Фактары небяспекі пры ўзмацненні ветру:
* пашкоджанне (абрыў) ліній сувязі і электраперадач;
* адключэнне электрычных падстанцый, электраэнергіі ў населеных пунктах;
* пашкоджанне (абвальванне) слаба ўмацаваных канструкцый, дахаў будынкаў, збудаванняў;
* падзенне дрэў.
Рэкамендацыі для насельніцтва пры моцным ветры:
* калі моцны вецер застаў вас у будынку, адыдзіце ад вокнаў і займіце бяспечнае месца ля сцен ўнутраных памяшканняў, у калідоры, у ванных пакоях, прыбіральні, кладоўках, у трывалых шафах, пад сталамі
* патушыце агонь у печы, адключыце электраэнергію, зачыніце краны на газавых сетках. У цёмны час сутак выкарыстоўвайце ліхтары, лямпы;
• калі ўраган застаў вас на вуліцы, трымайцеся як мага далей ад лёгкіх пабудоў, будынкаў, мастоў, эстакад, ліній электраперадач, дрэў, рэк, азёр
* імкніцеся хутчэй схавацца ў падвалах, скляпах і хованках, якія маюцца ў населеных пунктах
* не заходзіце ў пашкоджаныя будынкі, так як яны могуць абярнуцца пры новых парывах ветру
* калі вы апынуліся ў поле або на прасёлкавай дарозе, выходзьце на магістральныя дарогі
Карту і абвесткі аб небяспечных і неспрыяльных з'явах вы таксама можаце атрымліваць праз мабільнае прыкладанне МНС: дапамога побач!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.