22 сакавіка - гадавіна Хатынскай трагедыі

Дата: 22 марта 2022 в 11:12, Обновлено 22 марта 2022 в 11:16
97 просмотров

22 сакавіка 1943 года фашысты спалілі беларускую вёску Хатынь. 149 жыхароў вёскі, у тым ліку 75 дзяцей, былі спаленыя жывымі ці расстраляныя. Такі лёс раздзялілі з Хатынню яшчэ сотні вёсак.

У памяць аб ахвярах фашызму ў 1969 годзе на месцы трагедыі пабудавалі мемарыяльны комплекс "Хатынь". На яго тэрыторыі знаходзяцца адзіныя ў свеце "Могілкі вёсак". Гэта трагічны напамін нам пра жахі вайны, сімвал вечнай памяці і смутку нашага народа. Важна наведваць такія месцы часцей, каб на свае вочы бачыць, што пасля вайны застаюцца толькі пахавальныя пліты.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.