Наркотыкі. Адказнасць. Наступствы.

Дата: 3 октября 2022 в 08:31, Обновлено 3 октября 2022 в 08:36
72 просмотра

Наркаманія з’яўляецца адной з найважнейшых праблем нашага грамадства. Яна найбольш небяспечная ў падлеткавым узросце, калі ў чалавека толькі яшчэ фарміруецца светапогляд.
У перыяд з 20 верасня па 30 верасня 2022 года ва ўстанове адукацыі “Якімавіцкая базавая школа” праходзіла рэспубліканская акцыя “Наркотыкі. Адказнасць. Наступствы”, накіраваная на тлумачэнне непаўналетнім і іх законным прадстаўнікам наступстваў спажывання, а таксама адказнасці за незаконны абарот наркатычных сродкаў і іх аналагаў.

   У рамках гэтай акцыі Селівончык Г.П. падрыхтавала выставу “Наркотыкі – жыццё без будучыні”. З матэрыялаў, прадстаўленых на  выставе, дзеці даведаліся пра ўзнікненне хуткай залежнасці ад наркотыкаў, як засцерагчыся ад такога зла, пазнаёміліся з артыкуламі КК РБ,  якія прадугледжваюць пакаранне за ўжыванне, захоўванне і збыт наркотыкаў.

З мэтай прафілактыкі наркаманіі і іншых шкодных звычак, педагог дадатковай адукацыі арганізавала выставу малюнкаў “Не!!! Наркаманіі і наркабізнесу !”

Падчас акцыі ў пачатковых класах прайшла інфармацыйная гадзіна “Бываюць шкодныя звычкі” у форме гульні, мэтай якой было паказаць дзецям, што нельга забываць аб тым, што цікаўнасць можа прывесці да вельмі страшных наступстваў. Святлана Андрэеўна расказала школьнікам аб тым, што адносіцца да шкодных звычак, якія яны бываюць. Асаблівую ўвагу звярнула на наркаманію. У 6 – 9 класах праведзены класныя гадзіны “Асцярожна! Наркотыкі!”, “Не зламай сабе жыццё”. Дзеці актыўна ўдзельнічалі ў мерапрыемствах, выказвалі свае меркаванні, сваё бачанне на існуючую праблему. Вучні прыйшлі да вываду, што не варта выпрабоўваць сваю волю і здароўе і гуляць ў гульню ў якой няма пераможцаў. А таксама з  вучнямі 6 – 9 класаў было праведзена анкета “Наркотыкі і падлетак”. Анкетаванне выявіла, што дзеці негатыўна адносяцца да наркотыкаў і лічаць, што наркаманія – гэта пагроза для будучага пакалення, ужыванне наркотыкаў ні да чаго добрага  не прывядзе.

   У рамках гэтай акцыі з бацькамі была праведзена дыялогавая  пляцоўка “Крок насустрач”па прафілактыцы ўжывання наркатычных  рэчываў і іх аналагаў.

  Ва ўсіх праведзеных мерапрыемствах прымалі актыўны ўдзел не толькі дзеці, але і бацькі. Класнымі кіраўнікамі былі выкарыстаны розныя формы правядзення прафілактычных мерапрыемстваў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.