Мая сям’я – мая святыня

Дата: 9 декабря 2016 в 17:35, Обновлено 9 декабря 2016 в 17:49
712 просмотров

7 снежня на базе нашай школы адбылося пасяджэнне раеннага метадычнага аб’яднання намеснікаў дырэктароў па выхаваўчай рабоце.

Тэма была выбрана вельмі важная і

актуальная – “Арганізацыя эфектыўнага ўзаемадзеяння ўстаноў адукацыі з сям’ей”.

Увазе намеснікаў дырэктароў школ раена быў прадстаўлены фрагмент факультатыўнага занятку “Асновы гендарнай культуры” у 8-м класе па тэме “Пол і гендар. Гендарныя ролі і культура” (настаўнік Андрэй Мікалаевіч Юркін), на якім разглядаліся пытанні ролі ў сучасным грамадстве мужчыны і жанчыны, адказнасці за сям’ю і павагі да сям’і. Раўнадушным не застаўся ніхто: ні вучні, ні настаўнікі.

Затым прысутныя наведалі пасяджэнне школьнага сямейнага клуба “Мы разам”—сваеасаблівае падвядзенне вынікаў КТС “Сямейныя таленты” (настаўнік Святлана Андрэеўна Барысенка). У сяброўскай абстаноўцы сышліся тры сям’і – Селівончык, Крогаль і Белан. Кожная сям’я прадэманстравала свае таленты, свае захапленні. А гледачоў захапілі ў палон іх еднасць і цеплыня адносін.

Увазе гасцей была таксама прадстаўлена школьная выстава “Захапленні маей сям’і”. Цешылі вока і душу вырабы ў тэхніцы вязання, бісерапляцення, вышыўкі і інш.  Цікавай была і выстава юных мастакоў “Мая сям’я – мая святыня”.

 Ніхто не застаўся абыякавым да гэтай прыгажосці, да гэтай цеплыні. І сапраўды: мая сям’я – мая святыня.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.