Вясенняе свята

Дата: 10 марта 2017 в 12:00, Обновлено 10 марта 2017 в 13:10
389 просмотров

Міжнародны жаночы дзень 8 сакавіка – свята вясенняе, сонечнае, асаблівае, бо ў цэнтры свята – Яе Вялікасць Жанчына, і ў першую чаргу Жанчына – Маці.

                                    Вясенняе свята

             Міжнародны жаночы дзень 8 сакавіка – свята вясенняе, сонечнае, асаблівае, бо ў цэнтры свята – Яе Вялікасць Жанчына, і ў першую чаргу Жанчына – Маці. Колькі цеплых слоў пачулі ў гэты дзень жанчыны! Гучалі гэтыя словы і ў нашай школе. Цікавую святочную праграму падрыхтавалі вучні. Яны вельмі стараліся, таму што гледачамі былі не толькі іх аднакласнікі і работнікі школы, настаўнікі, але і іх матулі.

  Свята ўдалося на славу! Гучалі вершы, песні, асабліва доўгія апладысменты дасталіся самым меншым нашым сябрам --  выхаванцам дзіцячага садка.            Але галоўным у гэтай святочнай праграме быў конкурс “Міс Вясна – 2017”.  У гэтым конкурсе прынялі ўдзел 6 дзяўчынак, прыгожых, непаўторных, цікавых. Яны прадэманстравалі свае таленты, паказалі не толькі сваю знешнюю прыгажосць, але і кемлівасць, навыкі гаспадыні дома. Кожная ўдзельніца конкурса атрымала свой тытул: Міс Гаспадынька – Селівончык Ніна (9 кл.), Міс Грацыя – Крогаль Дар’я (9 кл.), Міс Зачараванне – Новік Таццяна (8 кл.), Міс Эрудыцыя – Новік Надзея (6 кл.), Міс Усмешка – Другава Вера (6 кл.). А Міс Вясной—2017 стала вучаніца 8 класа Барысенка Ульяна. Усе ад душы павіншавалі дзяўчынак.

Свята спадабалася ўсім. Усмешкі, вяселы настрой панавалі ў зале.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.