Аперацыя “Чысты двор”

Дата: 23 марта 2017 в 16:48
541 просмотр

Вясна ўступіла ўжо ў свае законныя правы.

Растаў снег, абнажыўшы зямлю з першымі кволымі расточкамі, якія слаба віднеліся з-пад шэрай прашлагодняй травы. Аголеная зямля быццам прасіла: “Прыбярыце мяне, ачысціце ад бруду, смецця, непатрэбнага галля”. І аднойчы, у пагожы вясновы дзень, мы выйшлі на вуліцу. Аперацыя “Чысты двор” аб’яднала ўсіх: і малодшых вучняў, і старэйшых, і ўсіх работнікаў школы. Работа знайшлася для ўсіх. Дэвізам аперацыі сталі словы з твора французкага пісьменніка Антуана дэ Сент-Экзюперы “Маленькі прынц”: “Прачнуўся, прывеў у парадак сябе, прывядзі  ў парадак і сваю планету”. Гуртам працавалася спорна і весела. І рэзультат нашай агульнай працы не заставіў сябе доўга чакаць. Зусім хутка школьны двор і прылягаючая да яго тэрыторыя радавалі вока чысціней і парадкам. Чысты двор – чыстая веска – чыстая краіна. 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.