Тыдзень дзіцячай кнігі

Дата: 17 апреля 2017 в 09:42, Обновлено 17 апреля 2017 в 09:50
442 просмотра

                         Тыдзень дзіцячай кнігі

                    Мінулы тыдзень быў у нашай школе вельмі цікавым, бо гэта быў Тыдзень дзіцячай кнігі. Школьны бібліятэкар Людміла Віктараўна Корбут пастаралася, каб мерапрыемствы Тыдня былі не толькі цікавымі, але і пазнавальнымі. І сапраўды, кожны дзень быў вельмі насычаным, кожны дзень вучні даведваліся аб чымсьці новым. Свята дзіцячай кнігі "Дзівосны мір казкі” (з прэзентацыяй і віктарынай па творчасці Х.К.Андэрсена), конкурс вершаў пра кнігу “Книги разные нужны, книги разные важны”(з прэзентацыяй “Гісторыя кнігі”), віртуальнае падарожжа па гарадах Праў і абавязкаў дзіцяці “Дзяцінству патрэбна аказваць найвялікшую павагу”, “Як да нас дайшла кніга”(500-годдзю беларускага кнігадрукарства прысвячаецца) – усе вызывала ў вучняў інтарэс, абуджала іх творчыя здольнасці. Вучні рыхтавалі цікавыя паведамленні, чыталі вершы, удзельнічалі ў конкурсах, віктарынах. Вельмі цікава было ўбачыць кнігу , выдадзеную больш як 150 год таму назад, пагартаць рэдкія выданні, даведацца аб гісторыі кнігі. Былі і вучні-пераможцы – найбольш актыўныя ўдзельнікі конкурсаў, віктарын (Верабей Насця—6 кл., Белан Алена—7 кл., Ефімовіч Данііл—7 кл., Селівончык Павел—7 кл. і іншыя). Іх чакалі памятныя падарункі і граматы.

                          Доўга яшчэ будуць абмяркоўваць вучні пачутае і ўбачанае. “Кніга—цуда, кніга—вялікая каштоўнасць, якую трэба цаніць і берагчы”,-- гэтая  думка гучала рэфрэнам кожны дзень Тыдня.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.