У чаканні Новага года

Дата: 6 декабря 2017 в 14:49
592 просмотра

Новы год – свята своеасаблівае, якога з нецярплівасцю чакаюць і дарослыя, і дзеці. Да яго рыхтуюцца, загадваюць жаданні, чакаюць падарункаў, складаюць цеплыя віншавальныя радкі…

                      Вось і ў нашай школе, хоць да свята яшчэ застаецца больш трох тыдняў, падрыхтоўка да яго ідзе  ўжо поўным ходам. Само казачнае прадстаўленне “Зімовая казка” мае быць вяселым і цікавым. Вызначаны ролі, вучацца словы, рыхтуюцца касцюмы… І ўсе ніяк не даведаюцца, хто ж на гэты раз будзе Дзедам Марозам і Снягуркай…

                       Кожны клас жыва абмяркоўвае, як упрыгожыць свой кабінет, каб ен быў не проста прыгожым і святочным, але і арыгінальным. А яшчэ ж і сама школа павінна выглядаць па-святочнаму, над гэтым ужо таксама ідзе работа. Актыўнае абмеркаванне вызваў і  аб’яўлены конкурс аб’емных падзелак “Рождественское чудо”. Адным словам, падрыхтоўкай да Новага года захоплены і настаўнікі, і вучні, і выхаванцы дзіцячага садка.

                       Мы цябе чакаем, Новы год! Прыходзь да нас з песнямі, падарункамі, вяселым смехам. А мы ўжо парадуемся табе на славу!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.