Зімовая казка

Дата: 30 декабря 2017 в 11:51, Обновлено 30 декабря 2017 в 12:06
852 просмотра

Вось і адгуло Навагодняе свята ў школе. Гэта была сапраўдная Навагодняя казка, якая сабрала каля святочнай елачкі і вучняў, і настаўнікаў, і жыхароў вескі, якія па даўно ўжо склаўшайся традыцыі прыйшлі паглядзець цікавае казачнае прадстаўленне.

А прадстаўленне было сапраўды вяселым і цікавым! Прыгоды Дзеда Мароза і Снягуркі, пошукі чароўнага мяшка з падарункамі, замінкі, якія чынілі Баба Яга і Лесавік – усе захапляла гледачоў, вызывала ў іх вяселы смех і апладысменты. А як хораша спяваў Снегавік, танцавалі дрэсіраваныя “сабачкі”! А колькі было цікавых гульняў, конкурсаў, вяселых хараводаў вакол елкі! Ніхто не застаўся сумным і абыякавым, усе атрымалі прызы і салодкія падарункі. Асабліва спадабалася ўсім прысутным тое, што галоўныя ролі выконвалі не толькі нашы вучні, але і настаўнікі (Корбут Л.В., Селівончык Т.А., Юркін А.М.). А ролю Снегавіка цудоўна сыграла тэхработнік Крогаль Л.

Вялікі дзякуй за тое задавальненне, якое атрымалі ўсе гледачы, хочацца сказаць у першую чаргу настаўніцам Барысенка С.А. і Змушка Л.А., якія былі адказнымі за падрыхтоўку гэтага свята. Свята ўдалося ! Засталося толькі гэтак жа весела і цікава сустрэць Новы год!

                           З наступаючым святам, сябры!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.