Цікавыя канікулы

Дата: 3 января 2018 в 12:02, Обновлено 3 января 2018 в 12:04
360 просмотров

Працягваецца другі тыдзень зімовых канікул. За плячыма ўжо святочнае прадстаўленне ў школе, сустрэча Новага года, шмат чаго вяселага і цікавага. Але канікулы яшчэ не закончыліся.

Аб тым, каб яны былі для вучняў і цікавымі, і карыснымі, педкалектыў школы паклапаціўся зараней. У апошні дзень 2-й чвэрці прайшлі класныя бацькоўскія сходы, на якіх бацькі былі азнаемлены з планам работы школы на час зімніх канікул. Нашы вучні ведаюць, што і на канікулах дзверы школы для іх адкрыты. Працуюць гурткі, для жадаючых праводзяцца кансультацыі па вучэбных прадметах.

                        Працягвае сваю работу школьны аздараўленчы лагер “Сонейка”. Настаўнікі, якія працуюць з вучнямі, стараюцца стварыць для іх цеплую, творчую атмасферу. Мерапрыемствы, якія праходзяць у час работы лагера, развіваюць іх кругазор, творчыя здольнасці, уяўленне аб здаровым ладзе жыцця, бяспечных паводзінах (трэнінг “Ваша бяспека ў паўсядзенным жыцці”, уонкурс “Калядныя фантазіі”, конкурс малюнкаў “Здаровы лад жыцця”, сюжэтна-ралявая гульня “Вуліца”, віктарына “Сам сябе я берагу, сам сабе дапамагу”, кнігатэрапія “Казачны мір Андэрсена”экалагічная канферэнцыя “Зберажэм усе жывое”, спартландыя і інш.).

                         Наперадзе яшчэ шмат цікавага чакае вучняў. Менш тыдня засталося да пачатку 3-й чвэрці. З новымі сіламі – да новых поспехаў!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.