Каляда, каляда…

Дата: 16 января 2018 в 14:11, Обновлено 16 января 2018 в 14:27
489 просмотров

Праваслаўны каляндар студзеня вельмі насычаны. Гэта і вялікія праваслаўныя святы – Ражаство Хрыстова, Хрышчэнне Гасподне , -- і Каляды, якія святкуюцца пасля Ражаства. Не сталі абдзеленымі ўвагай гэтыя святы і ў нашай школе. Прайшла вельмі цікавая выстава дзіцячых работ “Калядная зорка”, класныя і інфармацыйныя гадзіны.

                      Шмат цікавых народных звычаяў звязаны з Калядамі. Асабліва любіма дзетварой само калядаванне, калі дзеці, адзетыя ў маскарадныя касцюмы, з прыказкамі і песнямі ходзяць па дварах і, канешне, не застаюцца без пачастункаў… Колькі размоў было напярэдадні і ў нашых вучняў, калі яны дамаўляліся, якія касцюмы адзенуць, куды пойдуць, якія песні будуць спяваць і вершы расказваць…

                        А як парадавалі ўсіх выхаванцы нашага дзіцячага садка, калі яны, адзетыя ў прыгожыя касцюмы і маскі, хадзілі па школе, спявалі песні і расказвалі вершы. Асаблівае захапленне выклікала “каза”, якая раптам валілася на падлогу і ніяк не хацела паднімацца без пачастункаў… Хочацца сказаць вялікі дзякуй работнікам дзіцячага сада Бельскай Т.В. і Крот Н.Ц.

                         Вось так мы і жывем: і вучыцца стараемся, і цікава бавім свой час.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.