Інтэлектуальны марафон

Дата: 19 марта 2018 в 13:00, Обновлено 19 марта 2018 в 13:17
442 просмотра

Другая палова сакавіка не радуе нас добрым надвор’ем. Вось і ў суботу на вуліцы ўсхадзілася сапраўдная завіруха. Але яна не памяшала нашым вучням прыйсці ў школу, каб цікава і з карысцю прабавіць свой вольны час.

                    На лінгвістычны інтэлектуальны марафон запрасіла вучняў настаўніца рускай мовы Тукач Святлана Васільеўна. Дзве каманды – “Знатакі” і “Разумнікі” – спаборнічалі паміж сабой у начытанасці, эрудзіраванасці і кемлівасці. Яны адказвалі на пытанні, “пераходзячы” ад станцыі да станцыі, рашалі жартоўныя народныя задачы, нават спявалі. З невялікай перевагай у ліку перамагла каманда “Разумнікі”, але цікава было ўсім.

                    Бібліятэчны час, які ўжо традыцыйна праводзіць школьны бібліятэкар Корбут Людміла Віктараўна, быў прадстаўлены інфармацыйнай гадзінай “Закон, па якім жывем”.

                    Працаваў і кабінет інфарматыкі. Завуч школы Манько Святлана Міхайлаўна праводзіла інтэлектуальныя гульні на камп’ютарах “Лабірынты ведаў”.

                     У гэты дзень вучні таксама мелі магчымасць наведаць свае любімыя гурткі і спартыўныя секцыі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.