Бяспечнае лета

Дата: 22 мая 2018 в 14:22
536 просмотров

Вось і заканчваецца апошняя чвэрць навучальнага года. Падводзяцца папярэднія вынікі, выкарыстоўваюцца апошнія магчымасці па выпраўленню становішча па асобных прадметах, ліквідуюцца прабелы ў ведах…

                       Наперадзе  летнія канікулы -- цікавая і вясёлая пара, новыя захапленні, новыя сустрэчы, новыя ўражанні. І як ніколі паўстае пытанне бяспекі жыццядзейнасці вучняў. Гэта адна з асноўных праблем для любой установы адукацыі, адзін з асноўных прынцыпаў існавання і нашай школы. Гэтаму пытанню прысвячаліся класныя гадзіны на працягу ўсяго навучальнага года. У цікавых формах, з выкарыстаннем сучасных наглядных сродкаў класныя кіраўнікі даводзілі да вучняў думку аб неабходнасці выконваць правілы бяспечных паводзін у розных жыццёвых сітуацыях (прэзентацыі “Значэнне дарожных знакаў”, “Дарога не месца для гульняў”, відэафільм “Рух у двары на самакаце” –2кл.; урок бяспекі “Дзеці на дарозе”, відэафільм “Хутка канікулы” – 3кл.; відэафільм “Маленькая запалка – вялікая бяда” – 4кл.; гутарка “Бяспечны шлях дадому”, ток-шоу “Бяспека ў сетцы Інтэрнэт” – 5,6кл.; віктарына “ Дысцыпліна на вуліцы – залог бяспекі”,  “Правілы бяспечных паводзін у надзвычайных сітуацыях”, прэзентацыя “Сігналы рэгуліроўшчыкаў для вадзіцеляў веласіпедаў і мапедаў” – 7кл.; відэафільм “Падарожнічаем без небяспекі”, “Правілы бяспечных паводзін на чыгуначнай дарозе” – 8,9кл. і інш).

                         Зрабіць канікулы цікавымі і карыснымі, бяспечнымі для дзяцей – галоўная задача  бацькоў і педагагічнага калектыва школы. Аб гэтым пойдзе гаворка і на бацькоўскім сходзе, які адбудецца напярэдадні летніх канікул.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.