Вясеннія падарункі маме

Дата: 11 марта 2019 в 15:43, Обновлено 11 марта 2019 в 15:47
237 просмотров

8 сакавіка – самае добрае вясенняе свята. Яго чакаюць, да яго рыхтуюцца.

Вучні нашай школы таксама падрыхтавалі да сваіх матуль, бабуль, настаўнікаў святочны канцэрт, які адбыўся 7 сакавіка. Шмат цёплых слоў удзячнасці, кахання і павагі гучалі ў гэты дзень у адрас усіх прысутнічых жанчын і дзяўчынак.

Удзельнікі канцэрта выконвалі песні, чыталі вершы, пелі прыпеўкі. Узрывам смеху сустракалі жартоўныя мініяцюры і інсцэніроўкі. Напрыканцы свята жанчыны атрымалі сувеніры.

З мерапрыемства ўсе пайшлі ў добрым прыўзнятым настроі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.