Хай зелянее родная вёска

Дата: 16 апреля 2019 в 15:42
267 просмотров

У сонечны красавіцкі дзянёк вучні нашай школы пад кіраўніцтвам настаўніка працы Стрэльчанка А.В.выйшлі на адну з вуліц вёскі Якімавічы,каб пасадзіць маладыя дрэўцы.

Гэтая карысная справа праводзілася ў рамках абласной эканамічнай кампаніі ,,Пасадзі дрэва”.

Дружна ўзяліся рабяты за працу. Хлопчыкі капалі ямкіі,дзяўчынкі налівалі ў іх воду і падтрымлівалі саджанцы.

Потым да кожнага дрэва прымацавалі калок,каб вецер не зламаў яго.

  Пройдзе час,дрэўцы падрастуць і будуць упрыгожваць нашу вёску.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.